![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/9b/%25D0%259A%25D1%2580%25D0%25B0%25D1%258F%25D0%25B2%25D1%2596%25D0%25B4%25D1%258B_%25D0%259C%25D1%2596%25D0%25BD%25D1%2581%25D0%25BA%25D0%25B0_103.jpg/640px-%25D0%259A%25D1%2580%25D0%25B0%25D1%258F%25D0%25B2%25D1%2596%25D0%25B4%25D1%258B_%25D0%259C%25D1%2596%25D0%25BD%25D1%2581%25D0%25BA%25D0%25B0_103.jpg&w=640&q=50)
М-111-90
From Wikipedia, the free encyclopedia
М-111-90 — тыпавая серыя панэльных дамоў. Спраектавана ў сярэдзіне 1970-х гадоў і выраблялася на ДБК-1, ДБК-2 горада Мінска з 1976 года[1]. Гэтая серыя — адна з найбуйнейшых у Мінску. Дамы гэтай серыі магчыма таксама ўбачыць у Жодзіна, Барысаве і іншых населеных пунктах Беларусі.
М-111-90 | |
![]() | |
Будаваўся | 1976 — ц.ч. |
ДБК | №1, №2 |
Краіны ўзвядзення | ![]() |
Гарады ўзвядзення | Мінск, Мінская вобласць |
Агульныя канструктыўныя звесткі | |
Тыпы блок-секцый | 12БС, 12БО, 16БО, БС-40, БС-41 |
Канструктыўны крок | 3600 мм. |
Вышыня памяшканняў | 2800 мм. |
Колькасць паверхаў | 5, 9, 10, 12, 16, 19 |
Колькасць кватэр на паверсе | Ад 4 да 7 |
Інжынернае абсталяванне | |
Колькасць грузавых ліфтаў | 1 |
Колькасць пасажырскіх ліфтаў | 1 ці 2 |
Смеццеправод | Ёсць |
Сістэма дымавыдалення | Сістэма супрацьдымнай вентыляцыі |
Сістэма ацяплення | Цэнтральная вадзянога ацяплення |
Серыя з'яўляецца мадыфікацыяй серыі 111-90, дамы якой магчыма знайсці ў Новасібірску, Казані, Вялікім Ноўгарадзе і Растове-на-Доне.
З пачатку 1980-х гадоў гэтыя дамы пачалі будаваць практычна ва ўсіх новых мікрараёнах Мінска: напрыклад, у Паўднёвым-Захадзе, Малінаўцы, Уруччы. Дамы дадзенай серыі будуюцца і сёння. З 1983 з'явіліся 16-павярховая мадыфікацыя, а 3 1997 — 19-павярховая[2]. У 1998 годзе з'явілася мадыфікацыя 12-павярховай версіі, званая БС40-БС41[3].