From Wikipedia, the free encyclopedia
Ліён Фейхтва́нгер (ням.: Lion Feuchtwanger; 7 ліпеня 1884, г. Мюнхен, Германія — 21 снежня 1958) — нямецкі пісьменнік. Доктар філасофіі (1907).
Ліён Фейхтвангер | |
---|---|
ням.: Lion Feuchtwanger | |
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Jacob Arje[1], Sepp Trautwein[1] і J. L. Wetcheek[1] |
Дата нараджэння | 7 ліпеня 1884[2][3][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 снежня 1958[2][4][…] (74 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Жонка | Marta Feuchtwanger[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, драматург, перакладчык, журналіст |
Жанр | п’еса і проза |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вывучаў германістыку і філасофію ва ўніверсітэтах Берліна і Мюнхена. 3 1933 у эміграцыі (Францыя, ЗША).
Пачынаў як тэатральны крытык і драматург. Аўтар сусветна вядомых гістарычных раманаў «Брыдкая герцагіня» (1923), «Яўрэй Зюс» (1925), «Ілжэ-Нерон» (1936), «Лісы ў вінаградніку» (1947), «Гоя, або Цяжкі шлях пазнання» (1951), «Мудрасць дзівака, або Смерць і ператварэнне Жан Жака Русо» (1952), гістарычнай трылогіі «Іудзейская вайна» (1932), «Сыны» (1935), «Настане дзень» (1942), у якіх адлюстраваў падзеі амерыканскай вайны за незалежнасць, французскай рэвалюцыі 1789-94, узаемаадносіны паміж Іўдзеяй і Рымам і інш. Трагічная нямецкая сучаснасць у раманах «Томас Вент» (1920), «Браты Лаўтэнзак» (1943), сацыяльнай трылогіі «Зала чакання» («Поспех», 1930; «Сям’я Опенгейм», 1933; «Выгнанне», 1939).
У творах аддаваў перавагу сацыяльна-палітычным і філасофскім праблемам — чалавека і гісторыі, творчай асобы і рэвалюцыі, сузірання і дзеяння, грамадскага прызначэння мастака і мастацтва, мінуўшчыны і сучаснасці; яны адметныя каларытнасцю дэталі, сюжэтнай шматпланавасцю, парабалічнасцю. Многія яго раманы экранізаваны.
Аўтар п’ес, апрацовак твораў англійскіх аўтараў, літаратурна-крытычных артыкулаў, эсэ і інш.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.