From Wikipedia, the free encyclopedia
Крыждзірбісце — традыцыйнае літоўскае мастацтва апрацоўкі і ўпрыгажэння крыжоў. Уключана ЮНЕСКА ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва.
Літоўскія традыцыйныя крыжы | |
---|---|
Краіна паходжання | |
Статус нематэрыяльнай культурнай спадчыны | Representative List of the Intangible Cultural Heritage of Humanity[d][1] і Шэдэўры вуснай і нематэрыяльнай культурнай спадчыны[d][1] |
Апісана на сайце |
ich.unesco.org/en… (англ.) ich.unesco.org/fr… (фр.) ich.unesco.org/es… (ісп.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Выраб крыжоў складае важную частку літоўскай культуры. Хоць у цяперашні час яны звязаны з каталіцкай рэлігіяй — асноўнай рэлігіяй літоўцаў — літоўскія крыжы бяруць пачатак з дахрысціянскіх вераванняў літоўцаў і звязаны з язычніцкімі слупамі, якія сімвалізуюць сусветнае дрэва[2]. На думку безыменнага аўтара з сайта travel.lt, пасля ўваходжання Літвы ў склад Расійскай імперыі ў пачатку XIX стагоддзя узвядзенне крыжоў было забаронена[3], а крыжы сталі таксама адным з сімвалаў літоўскага народа. Узвядзенне крыжоў было таксама забаронена ў савецкі перыяд[3].
Звычайна крыжы выразаюцца з дуба, часам ўтрымліваюць таксама металічныя элементы. Майстры, якія вырабляюць крыжы, былі вандроўнымі рамеснікамі і перамяшчаліся па ўсёй краіне. Самым знакамітым разьбяром крыжоў быў Вінцас Свірскіс (1835-1916), ад якога захавалася каля 50 крыжоў.
Стылізаваныя крыжы (літ.: Lietuviškasis kryžius) ставілі ля дарог, на могілках, каля дамоў, а таксама каля цэркваў. Крыжы маглі спалучаць элементы архітэктуры, скульптуры, жывапісу і мастацкага кавання, і былі вышынёй ад аднаго да пяці метраў. Часта літоўскія крыжы ўтрымліваюць сімвалы сонца, геаметрычныя сімвалы, выявы раслін, птушак, а таксама дрэва жыцця. Часам каля іх ставяць невялікія статуі. Крыжы сустракаюцца па ўсёй Літве, але іх асабліва шмат у Жамойці, Аўкштайціі і Дзукіі[3].
Каля Шаўляя размешчана Гара крыжоў — пагорак, на якім устаноўлены каля 50 тысяч крыжоў.
Літоўскія традыцыйныя крыжы на Вікісховішчы |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.