Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца
From Wikipedia, the free encyclopedia
Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца — прэмія, заснаваная 28 снежня 2011 года, якая прысуджаецца за найлепшую кнігу прозы, якая выдадзена (у папяровым або электронным варыянтах) у папярэднім годзе (аднасна часу прысуджэння прэміі), на беларускай мове ў жанрах «мастацкая проза» і «эсэістыка». Заснавальнікамі літаратурнай узнагароды выступілі Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, Польскі Інстытут у Мінску, Беларускі ПЭН-цэнтр і Саюз беларускіх пісьменнікаў[1]. Прэмія была названа ў гонар ураджэнца Мінска, польскага публіцыста і палітыка Ежы Гедройца, які ў сваёй культурнай дзейнасці быў паслядоўным прыхільнікам добрасуседскіх зносінаў паміж Польшчай і Беларуссю, Літвой і Украінай[1].
Хуткія факты Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца, Тып ...
Літаратурная прэмія імя Ежы Гедройца | |
---|---|
![]() | |
Тып | літаратурная прэмія[d] |
Заснавальнік | Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, Польскі інстытут у Мінску, Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў |
Заснаванне | 28 снежня 2011 |
Узнагарода за | найлепшую кнігу прозы, выдадзеную на беларускай мове |
Краіна |
![]() |
Месца | |
Першае ўзнагароджанне | 2012 |
Сайт | giedroyc.penbelarus.org (бел.) |
![]() |
Закрыць