From Wikipedia, the free encyclopedia
Люсеберт (нідэрл.: Lucebert, сапраўднае імя Люберцюс Якабюс Свансвейк, нідэрл.: Lubertus Jacobus Swaanswijk; 15 верасня 1924 — 10 мая 1994) — нідэрландскі паэт і мастак.
Люсеберт | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 верасня 1924[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 мая 1994[1][2][…] (69 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | Tony Swaanswijk[d][6] |
Дзеці | Брэхт[d] |
Род дзейнасці | паэт, мастак, літограф, пісьменнік, рысавальнік, фатограф, кераміст, дзеяч выяўленчага мастацтва |
Мастацкі кірунак | CoBrA |
Уплыў | Ёхан ван Хел[d][7] |
Узнагароды |
прэмія П. К. Хофта[d] (1967) прэмія Германа Гортэра[d] (1956) прэмія Якабуса ван Лоя[d] (1990) прэмія Германа Гортэра[d] (1953) прэмія Германа Гортэра[d] (1962) |
Сайт | lucebertstichting.nl |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Люберцюс Якабюс Свансвейк нарадзіўся ў Амстэрдаме ў 1924 годзе. Пасля заканчэння сярэдняй школы ён пачаў працаваць у малярным прадпрыемстве свайго бацькі, дзе ўпершыню выявіўся яго мастацкі талент. Журналіст, які ўбачыў зробленыя ім эскізы афармлення рэстарана, дапамог маладому Люберцюсу атрымаць стыпендыю і паступіць у Інстытут мастацкай адукацыі ў 1938 годзе. Але ўжо на наступны год ён кінуў вучобу і стаў валацугам.
У 1947 годзе ён прыняў прапанову маці-настаяцелькі францысканскага манастыра ў Хемскерку распісаць манастырскія сцены ў абмен на ежу і прытулак. Аднак, мастацкія вартасці фрэскі Люберцюса не былі ацэнены кіраўніцтвам манастыра і пасля змены абацісы сцяна была пабелена паверх выявы ў 1951 годзе. (Фрэска была часткова адноўлена ў 1989 годзе).
Паэтычны дэбют Люберцюса, пад псеўданімам Люсеберт, адбыўся ў 1949 годзе, калі ў часопісе «Рэфлекс» быў апублікаваны яго верш «Любоўны ліст нашай закатаванай нявесце Інданезіі» (нідэрл.: «Minnebrief aan onze gemartelde bruid Indonesia»).
Псеўданім складзены з лац.: Luce («святло») і германскага Bert («светлы, ясны, празрысты»).
У пачатку 1950-х гадоў яго вершы рэгулярна з’яўляюцца ў часопісе «Шлюб». Ужо трэці нумар часопіса выйшаў з Люсебертам у ліку рэдактараў. Хутка паэт становіцца адным з актыўных удзельнікаў і ідэолагаў літаратурнага руху пяцідзясятнікаў. Часта яго называюць «імператарам пяцідзесятнікаў» (нідэрл.: Keizer der Vijftigers).
Люсеберт імкнуўся да абнаўлення нідэрландскай паэзіі. Тэмамі многіх з яго вершаў з’яўляецца сама паэзія, асоба паэта і канфлікт паміж пакаленнямі літаратараў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.