![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/af/Mus%25C3%25A9e_Ingres-Bourdelle_-_Portrait_de_Louis_XVI_-_Joseph-Siffred_Duplessis_-_Joconde06070000102.jpg/640px-Mus%25C3%25A9e_Ingres-Bourdelle_-_Portrait_de_Louis_XVI_-_Joseph-Siffred_Duplessis_-_Joconde06070000102.jpg&w=640&q=50)
Людовік XVI
кароль Францыі і Навары (1774—1792) / From Wikipedia, the free encyclopedia
Людовік XVI (фр.: Louis XVI; 23 жніўня 1754 — 21 студзеня 1793) — кароль Францыі з дынастыі Бурбонаў, сын дафіна Людовіка Фердынанда. Пры ім, пасля склікання Генеральных штатаў ў 1789 годзе, пачалася Вялікая Французская рэвалюцыя. Людовік спачатку прыняў Канстытуцыю 1791 года, адмовіўся ад абсалютызму і стаў канстытуцыйным манархам, аднак неўзабаве пачаў нерашуча процідзейнічаць радыкальным захадам рэвалюцыянераў і нават паспрабаваў збегчы з краіны. 21 верасня 1792 года скінуты, аддадзены суду Канвента і пакараны на гільяціне.
Пасля звяржэння рэспубліканскія ўлады пазбавілі Людовіка XVI тытула караля і далі яму прозвішча Капет (фр. Capet), ад імя яго продка Гуга Капета, заснавальніка дынастыі Капетынгаў (галіной якой з'яўляецца дынастыя Бурбонаў).