кароль Усходне-Франкскага каралеўства (843—876) From Wikipedia, the free encyclopedia
Людовік II Нямецкі (ням.: Ludwig der Deutsche; 804/805 — 28 жніўня 876, Франкфурт) — кароль Баварыі ў 817—843 гадах, кароль Усходне-Франкскага каралеўства (будучай Германіі) з 843 года, кароль Латарынгіі з 870 года. Трэці сын імператара Людовіка I Набожнага і Ірменгарды з Хеспенгау, родапачынальнік дынастыі нямецкіх Каралінгаў.
Людовік II Нямецкі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Ludwig der Deutsche | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Лотар I | ||||||
Пераемнік | Карламан | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | пасада заснавана | ||||||
Пераемнік | Людовік III Малодшы | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Лотар II | ||||||
Пераемнік | Карл II Лысы | ||||||
Нараджэнне | каля 806[1] | ||||||
Смерць |
28 жніўня 876[2] |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Каралінгі[4] | ||||||
Бацька | Людовік I Набожны[5] | ||||||
Маці | Ірменгарда з Хеспенгау[d][5] | ||||||
Жонка | Эма Баварская[d][6] | ||||||
Дзеці | Карламан[7][8], Ірменгальда[d][9], Людовік III Малодшы[10], Карл III Тоўсты[11], Берта[d][12], Хільдэгарда[9], Гізела[d][9], Verona of Leefdaal[d] і Veronus of Lembeek[d][13] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Людовік, унук Карла Вялікага, быў трэцім сынам імператара Людовіка I Набожнага і Ірменгарды з Хеспенгау.
У 817 годзе імператар падзяліў свае ўладанні паміж трыма сынамі, Лотарам, Піпінам і Людовікам, прычым Баварыя і прылеглыя да яе зямлі дасталіся Людовіку (празванаму ў сувязі з гэтым Нямецкім).
У 824 годзе, разам з бацькам і братам Піпінам, Людовік Нямецкі ўдзельнічаў у паходзе ў Брэтань для прыгнечання паўстання, паднятага Віямаркам.
У 826 годзе ён пачаў самастойна кіраваць вылучанымі яму бацькам уладаннямі. Наступныя гады кіравання Людовіка Нямецкага адзначыліся яго ўдзелам у мецяжы трох старэйшых сыноў Людовіка Набожнага (830—834), якія выступілі супраць спроб імператара забяспечыць за іх кошт правы іх адзінакроўнага брата Карла.
Калі ў 840 годзе Людовік Набожны памёр, Карл II (празваны Лысым) стаў каралём заходніх франкаў і аб’яднаўся з Людовікам Нямецкім супраць Лотара I (Піпін памёр у 838 годзе), якому дасталася паўночная Італія і тытул імператара. Атрымаўшы над Лотарам перамогу пры Фантэнуа (каля Асера) у 841 годзе, у 842 годзе Карл Лысы і Людовік пацвердзілі абавязацельствы адзін перад адным і прынеслі знакамітую клятву ў Страсбургу, прычым Людовік прыносіў яе «па-раманску», а Карл — «па-тэўтонску». 11 жніўня 843 года паміж братамі быў складзены Вердэнскі дагавор, у адпаведнасці з якім у каралеўства Людовіка ўвайшлі ўсе землі Карла Вялікага на ўсход ад Рэйна, за выключэннем Фрызіі. Павялічылася і каралеўства Карла (уся заходняя частка сучаснай Францыі і вобласць на поўдзень ад Пірэнеяў). Лотару зноў дасталася паўночная частка Італіі і невыразна вызначаная памежная тэрыторыя паміж заходне-франкскімі землямі Карла і ўсходне-франкскімі землямі Людовіка. Цяпер Людовік валодаў Саксоніяй, Франконіяй, Швабіяй, Баварыяй і залежнымі ад іх абласцямі.
Пасля таго як у 855 годзе імператар Лотар I памёр, яго землі былі падзелены паміж трыма яго сынамі. Неўзабаве паміж заходнімі і ўсходнімі каралямі пачалася працяглая барацьба за кантроль над абласцямі сярэдняга каралеўства. У 858 годзе Людовік уварваўся ў Францыю, але ў наступным годзе быў вымушаны адступіць, а ў 860 годзе паводле дагавора, заключанага ў Кобленцы, ранейшае становішча рэчаў было адноўлена. У Лотара II, сына Лотара I, не было законных дзяцей, і Карл з Людовікам Нямецкім дамовіліся аб тым, каб Латарынгію, якая дасталася яму, падзяліць паміж сабой пасля яго смерці, аднак, калі ён памёр у 869 годзе, Карл парушыў дамоўленасць і заняў усю яго вобласць. Тады Людовік уварваўся ў Латарынгію, і брату прыйшлося пайсці на саступкі. Паводле Мерсенскага дагавора 870 годзе, Людовік атрымаў Фрызію і значна павялічыў свае тэрыторыі на захад ад Рэйна. Людовік Нямецкі імкнуўся таксама павялічыць свае уладанні на ўсходзе, захопліваючы славянскія землі: у 844 годзе ён напаў на бодрычаў, імкнуўся ўплываць на справы Вялікамараўскай дзяржавы. Акрамя таго, яму ўвесь час вяртацца да вырашэння міжусобнай барацьбы сваіх трох сыноў (Карламана, Людовіка Малодшага і Карла Талстога), паміж якімі Людовік падзяліў свае ўладанні яшчэ ў 865 годзе.
У 875 годзе, пасля смерці імператара Людовіка II (сына Лотара I), Людовік Нямецкі спрабаваў замацаваць за сваёй лініяй імператарскі тытул і ўладанне Італіяй. Але нягледзячы на тое, што незадоўга да смерці Людовік II выказаўся на карысць Карламана як будучага імператара, Карл Лысы хутка захапіў Італію і каранаваўся як імператар пад імем Карла II, з чым Людовік Нямецкі не пажадаў змірыцца. Падчас падрыхтовак да новага паходу ён і памёр уФранкфурце 28 жніўня 876 года, пасля чаго Карл Лысы паспрабаваў захапіць яго каралеўства, аднак атрымаў адпор ад Людовіка Малодшага.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.