Любчанскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Любча.

Хуткія факты Любчанскі сельсавет, Краіна ...
Любчанскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Навагрудскі раён
Уключае 24 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Любча
Дата ўтварэння 26 снежня 2013
Афіцыйныя мовы беларуская/руская
Насельніцтва (2019) 2 290
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код 1597
Закрыць

Гісторыя

12 кастрычніка 1940 года ўтвораны Любчанскі пассавет у складзе Любчанскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 17 снежня 1956 года сельсавет у складзе Навагрудскага раёна. 17 сакавіка 1959 года да пассавета далучана тэрыторыя скасаванага Лаўрышаўскага сельсавета, 15 жніўня 1959 года — тэрыторыя скасаванага Галынскага сельсавета, 5 красавіка 1960 года — тэрыторыя скасаванага Купіскага сельсавета[1]. 18 верасня 1989 года ў склад пассавета з Вераскоўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Дзяляцічы, Наберажная, Пабеда і Хадасы)[2]. 6 мая 2004 года да пассавета далучана тэрыторыя скасаванага Вераскаўскага сельсавета[3]. У 2006 годзе скасаваны хутар Асовыя. 26 снежня 2013 года Любчанскі пассавет рэарганізаваны ў сельсавет[4].

Насельніцтва

Насельніцтва пассавета паводле перапісу 2009 года (23 населеныя пункты, без Любчы) — 1896 чалавек[5], з іх 91,4 % — беларусы, 4,0 % — рускія, 2,6 % — палякі, 0,9 % — украінцы[6]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2019 года (24 населеныя пункты) — 2290 чалавек[7].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 8.
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 18 верасня 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1989, № 35 (1985).

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.