From Wikipedia, the free encyclopedia
Любны — гістарычны раён горада Гомеля. Былая вёска размешчанная на беразе Любенскага возера (былога русла ракі Сож). Умоўнымі межамі вёскі з’яўляюцца вуліцы Быхаўская, Далёкая, Сляпнёва, Леванеўскага, а таксама бераг Любенскага возера.
На плане 1864 года — вёска за некалькі кіламетраў на паўднёвы-захад ад гарадской мяжы. Да вёскі вяла вуліца якую так і называлі «Любенская», якая на карце 1910 года пазначана як вуліца ў вёску Лубны (у арыгінале: «улица въ дер. Лубны»).[1]
У 1926—1931 гадах — вёска ў складзе Давыдаўскага сельсавета Гомельскага раёна. У 1931 годзе вёска Любны увайшла ў гарадскую мяжу Гомеля.
У наш час назву «Любенскі» носіць мікрараён Савецкага раёна Гомеля, які размешчан ля межаў (па іншых звестках — на месцы) былой вёскі Любны. Акрамя Любенскага мікрараёна, сучасная тэрыторыя былой вёскі Любны забудавана 1-2-х павярховымі дамамі.
Непадалёк ад былой вёскі, ва ўрочышчы «Шведская гара» размешчана гарадзішча мілаградскай культуры (VI—III стагоддзі да н.э.). Першапачаткова мысавае гарадзішча (памеры прыкладна 102 на 108 м) было ўмацавана 3 валамі (захаваўся толькі 1).
Гарадзішча вядома з канца XIX стагоддзя. Даследвалася ў 1928 (К. М. Палікарповіч) і ў 1936 гадах (А. М. Ляўданскі і А. Д. Каваленя). Раскопкі праводзілі: у 1926 годзе І. Х. Юшчанка і ў 1977—1978 гадах В. І. Сычоў. Падчас раскопак знойдзена ляпная кераміка, у т.л. гліняная прасліца і грузікі, жалезныя прылады працы, зброя і прадметы быта, бронзавыя ўпрыгожваньні. Знаходкі (на 1990 год) захоўваліся часткова ў інстытуце гісторыі АН Беларусі і Гомельскім краязнаўчым музеі.[2]
Частка «Луб», «Люб» звычайна сустракаецца ў прывязі да якога-небудзь воднага аб’екта. Сэнсавая значэнне гэтых назваў — нізіна, нізінны луг, невялікае балота, рэчышча ракі.[3]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.