![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/07/Lysaja_Hara%252C_Mnsk%252C_1.jpg/640px-Lysaja_Hara%252C_Mnsk%252C_1.jpg&w=640&q=50)
Лысая (гара, Мінскі раён)
гара ў Мінскім раёне, Беларусь / From Wikipedia, the free encyclopedia
Лысая — гара ў цэнтры Лагойскага ўзвышша, знаходзіцца на поўначы Мінскага раёна, паміж вёскамі Лысая Гара і Лекараўка, непадалёк ад мяжы з Лагойскім раёнам. Адлегласць ад Мінска — 21 км.
![]() Сцежка да вяршыні гары Лысай | |
Вышыня | 342,2 м |
---|---|
Размяшчэнне | Лагойскае ўзвышша |
Каардынаты | 54°10′08″ пн. ш. 27°32′04″ у. д.HGЯO |
Вышыня — 342 м, гэта другі па вышыні (пасля Дзяржынскай (Святой), 345 м) пункт Беларусі, найвышэйшы пункт Мінскага раёна[1]. Гара складзеная марэнавымі суглінкамі. Схілы гары большай часткай пакрытыя лесам, а таксама хмызняком і палямі.
Каля падэшвы гары бяруць пачатак невялічкія ручаі, якія ўпадаюць у раку Лукаву́ю (басейн Нёмана).
З поўначы, усходу і поўдня лясны масіў гары Лысай абгінае мясцовая дарога Н8971, з захада — рэспубліканская аўтадарога P58.
Дабрацца грамадскім транспартам з Мінска можна з дапамогай аўтобуса Мінск—Жукаўка (паўтары гадзіны), сыходзіць на прыпынку «Паварот на Шапялі».