![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d5/Lesya_Ukrainka_portrait.jpg/640px-Lesya_Ukrainka_portrait.jpg&w=640&q=50)
Леся Украінка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ле́ся Украі́нка (укр.: Леся Українка; сапраўднае імя Лары́са Пятро́ўна Ко́сач-Кві́тка, укр.: Лариса Петрівна Косач-Квітка; 25 лютага 1871 — 1 жніўня 1913) — украінская паэтэса і пісьменніца, перакладчык, культурны дзеяч. Пісала ў самых разнастайных жанрах: паэзіі, лірыцы, эпасе, драме, прозе, публіцыстыцы. Таксама працавала ў галіне фалькларыстыкі (220 народных мелодый запісана з яе голасу) і актыўна ўдзельнічала ва ўкраінскім нацыянальным руху.
Хуткія факты Леся Украінка, Асабістыя звесткі ...
Леся Украінка | |
---|---|
Ларыса Пятроўна Косач-Квітка | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Лариса Петрівна Косач |
Псеўданімы | Леся Украінка |
Дата нараджэння | 13 (25) лютага 1871[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 жніўня 1913(1913-08-01)[2][3][…] (42 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства |
![]() |
Бацька | Пётр Антонавіч Косач[d] |
Маці | Алена Пчолка |
Муж | Клімент Васілевіч Квітка |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэтка, перакладчыца, пісьменніца, драматург |
Гады творчасці | 1884—1913 |
Жанр | драматычная паэма, верш |
Мова твораў | украінская, руская[5], французская[6] |
Подпіс |
![]() |
![]() | |
![]() |
Закрыць
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Косач.
Вядомая дзякуючы сваім зборнікам вершаў «На крылах песень» (1893 г.), «Думы і мары» (1899 г.), «Водгукі» (1902 г.), паэм «Старая казка» (1893 г.), «Адно слова» (1903 г.), драм «Баярыня» (1913 г.), «Касандра» (1903—1907 гг.), «У катакомбах» (1905 г.), «Лясная песня» (1911 г.) і інш.