Клімент Васілевіч Квітка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Клімент Васілевіч Квітка (4 лютага (23 студзеня) 1880, с. Хмялёў, цяпер Роменскі раён, Сумская вобласць — 19 верасня 1953; Масква) — украінскі музыказнаўца-фалькларыст.
Клімент Васілевіч Квітка | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Поўнае імя | Клімент Васілевіч Квітка |
Дата нараджэння | 23 студзеня (4 лютага) 1880 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 верасня 1953(1953-09-19)[1] (73 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна |
Расійская імперыя СССР |
Жонка | Леся Украінка |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | музыкавед-фалькларыст |
Інструменты | фартэпіяна |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Адзін з заснавальнікаў савецкай музычнай этнаграфіі. Аўтар шматлікіх тэарэтычных прац, прысвечаных украінскаму музычнаму фальклору. Яму належаць таксама працы па вывучэнні народных музычных інструментаў, навучальныя і метадычныя дапаможнікі. Узнагароджаны 2 ордэнамі, а таксама медалямі. Распрацаваў новую методыку палявой працы, тэарэтычныя асновы этнамузыкальнай сацыялогіі і гісторыка-параўнальнага вывучэння музыкі этнічна роднасных народаў (славян, цюрак). Зрабіў шэраг важных адкрыццяў у вобласці паходжання і распаўсюджвання першабытных гукашэрагаў, храматызмаў, рытмічных архетыпаў і народных музычных інструментаў. Істотнае значэнне маюць і яго працы па крытыцы крыніц.
К. В. Квітка сабраў звыш 6000 украінскіх, рускіх, беларускіх і інш. народных песень.
Квітка зрабіў унікальныя запісы на фанограф дум кабзара Ігната Ганчарэнкі, галасоў Лесі Украінкі і Івана Франко. Таму нездарма яго называюць заснавальнікам украінскай музычнай этнаграфіі.