From Wikipedia, the free encyclopedia
Леапо́льд Ску́льскі (польск.: Leopold Skulski; 15 лістапада 1877 — 1939 (1940?)) — польскі хімік, палітычны дзеяч, прэм’ер-міністр.
Леапольд Скульскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Leopold Skulski | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ігнацы Падарэўскі | ||||||
Пераемнік | Уладзіслаў Грабскі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Юзаф Кучынскі | ||||||
Пераемнік | Уладзіслаў Рачкевіч | ||||||
Нараджэнне |
15 лістапада 1877[1] |
||||||
Смерць |
1940[2][3] |
||||||
Род | Q63532131? | ||||||
Веравызнанне | Каталік | ||||||
Партыя | |||||||
Член у |
|
||||||
Адукацыя | |||||||
Аўтограф | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў Замосці. У 1906 годзе скончыў Палітэхніку ў Карлсруэ. Пасля жыў у Лодзі. Член польскага гімнастычнага таварыства «Сокал». У 1915 годзе заснаваў у Лодзі Народнае Аб’яднанне, якое было блізкім эндэцыі. Падчас выбараў самакіравання здабыў мандат дэпутата горада Лодзі. У 1919 годзе здабыў пасольскі мандат. З 13 снежня 1919 да 9 чэрвеня 1920 года — прэм’ер-міністр Польшчы. З 24 ліпеня 1920 да 28 чэрвеня 1921 года — міністр унутраных спраў ва ўрадзе Вітаса. Падтрымліваў апалячванне Крэсаў і распаўсюджванне асадніцтва. Заяўляў, што праз 50 гадоў у Польшчы не знойдзе ніводнага беларуса нават са свечкаю. У 1930-х гадах не браў удзелу ў палітычным жыцці. Быў старшынёй Польскага Радыё да 1936 года. Калі выбухнула Другая сусветная вайна з’ехаў у Пінск, дзе быў арыштаваны НКВД. Перавезены ў Брэст, дзе, па чутках, памёр ці быў забіты.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.