значны горад старажытнай цывілізацыі даліны Інда (цяпер штат Гуджарат, Індыя) From Wikipedia, the free encyclopedia
Латха́л (гудж.: લોથલ — узгорак нябожчыкаў[заўв 1][1]) — археалагічны помнік на месцы старажытнага порта Індскай цывілізацыі ў заліве Хамбхат (Гуджарат, Індыя). Узнікненне датавана каля XXIV стагоддзя да н.э. на месцы развітага паселішча. Выяўлены ў 1954 годзе, першыя раскопкі праводзіліся ў 1955—1962 гадах пад кіраўніцтвам С. Р. Рао з Археалагічнага ўпраўлення Індыі (АУІ).
Латхал* | |
---|---|
લોથલ** | |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
Раскопкі ў Латхале | |
Тып | |
Крытэрыі | v |
Спасылка | |
Рэгіён*** | |
Каардынаты | |
Гісторыя ўключэння | |
Уключэнне | 2014 (38 сесія) |
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА |
Латхал адносна невялікі (330×180 м) у параўнанні з іншымі вядомымі гарадамі Індскай цывілізацыі, быў вытворчым і гандлёвым цэнтрам. Праз Латхал імпартавалі заморскія сердалік і медзь, тут іх часткова пераапрацоўвалі (знойдзены прылады для ліцця бронзы) і пастаўлялі ў кантынентальныя землі.
Археолагі выявілі 5 культурных пластоў (2550—2150 гг. да н.э.). Ужо насельнікі найстаражытнейшага V пласта займаліся ганчарствам і гандлявалі з заходнімі гарадамі. Насельнікі апошніх прывабленыя абароненай бухты, а таксама баваўнянымі і рысавымі палямі, перасяляліся ў Латхал і асімілявалі карэнных жыхароў.[2]
На ўзроўні II—IV пластоў выяўлена цагляная цытадэль, падзеленая на вуліцы. На яе тэрыторыі знойдзены 12 ванных пакояў. Рамеснікі апрацоўвалі слановую косць, медзь і бронзу, сердалік, яспіс і крышталь. Вытворчасць ювелірных вырабаў, асабліва караляў, займала значнае месца ў эканоміцы Латхала.
Падчас раскопак на вышыні 4,5 м быў знойдзены штучны вадаём з цэглы (219×37 м), які археолагі першапачаткова вызначылі як док для караблёў. С. Р. Рао думаў, што гэта галоўны доказ наяўнасці актыўнага гандлю з краінамі Персідскага заліва, у тым ліку з Шумерам. Аднак значных доказаў апроч рэшткаў мэблі і пячатак, якія і праўда могуць быць шумерскімі, пакуль не выяўлена. Частка археолагаў схіляецца да думкі, што вадаём быў сховішчам прэснай вады.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.