![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/ac/Lasosna.jpg/640px-Lasosna.jpg&w=640&q=50)
Ласосна (рака)
рака ў Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Ласосна.
Ласосна, Ласасянка (польск.: Łosośna) — рака ў Сакольскім павеце Польшчы і Гродзенскім раёне Беларусі, левы прыток Нёмана.
Хуткія факты Ласосна, Характарыстыка ...
Ласосна | |
---|---|
![]() Рака Ласасянка ў межах горада Гродна. | |
Характарыстыка | |
Даўжыня |
|
Басейн | 454 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 53°24′39″ пн. ш. 23°37′15″ у. д.HGЯO |
Вусце | Нёман |
• Каардынаты | 53°40′39″ пн. ш. 23°46′41″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Нёман → Балтыйскае мора |
Краіна | |
![]() |
Закрыць
Даўжыня 46 км. Плошча вадазбору 468 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 м/км. Перасякае дзяржаўную граніцу непадалёку ад вёскі Брузгі, упадае ў Нёман на заходняй ускраіне Гродна.
Асноўныя прытокі: Каменка (справа) і Татарка (злева).
Даліна выразная. Пойма перарывістая, у верхнім цячэнні адкрытая, шырынёй 50—150 м. Рэчышча звілістае, яго шырыня ў межань ад 5—10 м у верхнім і сярэднім цячэнні, да 20—25 м у ніжнім.
На рацэ ў нізоўі створана вадасховішча Юбілейнае возера, каля вёскі Каробчыцы — 2 сажалкі.