Ла́ндыш майскі[3] (Convallária majalis) — род травяністых кветкавых раслін, распаўсюджаных у рэгіёнах з умераным кліматам Паўночнага паўшар’я. Род, паводле традыцыйных уяўленнях, з’яўляецца манатыпным, адзіны від — Ла́ндыш ма́йскі або Ландыш звычайны[4][5] (Convallária majális); разам з тым, тры падвіды, якія разглядаюцца ў межах гэтага віду, часам вылучаюць у асобныя віды[6].
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Закрыць
Раней род уключалі ў сямейства Лілейныя (Liliaceae) або вылучалі ў асобнае сямейства Ландышавыя (Convallariaceae); у класіфікацыі APG II (2003) род быў уключаны ў сямейства Ігліцавыя (Ruscaceae). Па стане на 2013 год у большасці міжнародных баз дадзеных род Ландыш (Convallaria) уваходзіць у склад сямейства Спаржавыя (Asparagaceae)[6][7].