Спаржавыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Спаржавыя (Asparagaceae) — сямейства аднадольных раслін, парадку Спаржакветныя (Asparagales).
Спаржавыя | ||||||||||||||||
Asparagus officinalis | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Asparagaceae Juss., 1789 | ||||||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||||||
| ||||||||||||||||
Падсямействы | ||||||||||||||||
| ||||||||||||||||
|
Большай часткай травы, радзей паўкусты, кусты або дрэвы; лісце ў іх часта замяняецца кладодзіямі, шчаціністымі, ігольчастымі або пласціністымі; сапраўднае лісце з'яўляецца ў выглядзе невялікіх лускавінак. Кветкі альбо адзінкавыя, якія з'яўляюцца на верхавіне сцябла (у Paris, Trillium), або ў пазусе лісця, альбо кветкі сабраны ў гронкі (ландыш (Convallaria), майнік (Maianthemum)), мяцёлкі або каласы (у Dracaena). Кветка абодваполая або аднаполая, звычайна з трохчленнымі коламі, а ў майнік (Maianthemum), у выглядзе выключэння, двухчленнымі, у Paris — чатырохленнымі. Калякветнік просты, раздзельналісты або (у ландыш (Convallaria)) спайналісты; тычынак два кругі; песцік з верхняй трох-, двух- або чатырохгнёздавай завяззю, кароткім слупком і лопасцевым лычыкам. Плод — аднанасенная або шматнасенная ягада; насенне бялковае.