Лагарыфмічная лінейка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Лагарыфмічная лінейка — аналагавая вылічальная прылада, якая дазваляе выконваць некалькі матэматычных аперацый, у тым ліку памнажэнне і дзяленне лікаў, узвядзенне ў ступень (часцей усяго ў квадрат ці куб) і вылічэнне квадратных і кубічных кораняў, вылічэнне лагарыфмаў, патэнцыянаванне, вылічэнне трыганаметрычных і гіпербалічных функцый і іншыя аперацыі.
Таксама, калі разбіць вылічэнне на тры дзеянні, то з дапамогай лагарыфмічнай лінейкі можна узводзіць лікі ў адвольную сапраўдную ступень і атрымоўваць корань адвольнай сапраўднай ступені.