From Wikipedia, the free encyclopedia
Мно́жанне[1] або памнажэ́нне[2] (часта абазначаецца знакамі «», «» або «». Апошні выкарыстоўваецца пераважна ў камп’ютарах) — арыфметычная аперацыя, якая двум лікам і (сумножнікам) ставіць па пэўных правілах трэці лік (здабытак). Лік роўны суме (множыва) з самім сабой (множнік) разоў. Складанне двух аднолькавых лікаў раўназначна памнажэнню на 2, складанне трох аднолькавых лікаў — памнажэнню на 3 і г.д.
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Вынік памнажэння называецца здабыткам.
Прыклады запісу множання:
або — чытаецца «два памножыць на тры роўна шасці», або проста «два на тры ёсць шэсць».
Множанне лагічна ўзнікае там, дзе мае месца шматкратнае паўтарэнне чаго-небудзь. Напрыклад, да памнажэння зводзяцца наступныя задачы:
Хаця здабытак любых натуральных лікаў можна вылічыць непасрэдна, здзейсніўшы адпаведную колькасць складанняў, памнажэнне невялікіх лікаў (меншых за 10) дзеля хуткасці выконваюць як адзіную (атамарную) аперацыю. Для гэтага здабыткі адназначных лікаў запамінаюць або карыстаюцца табліцай памнажэння.
Множанне шматзначных натуральных лікаў можна звесці да шэрагу множанняў адназначных лікаў з наступным складаннем вынікаў. У адрозненне ад складання, калі складаюцца толькі адпаведныя разрады (адзінкі з адзінкамі, дзесяткі з дзесяткамі і г.д.), пры памнажэнні кожны разрад перамнажаецца з кожным. Напрыклад,
26 * 75 = (20 + 6) * (70 + 5) = 20 * 70 + 20 * 5 + 6 * 70 + 6 * 5 = 2 * 7 * 100 + 2 * 5 * 10 + 6 * 7 * 10 + 6 * 5 =15
Для зручнасці пры ручным памнажэнні множыва і множнік запісваюць у слупок, адзін пад адным, і множаць іх па наступным алгарытме:
Напрыклад,
× | 6 | 3 | 7 | ||
2 | 9 | 5 | |||
3 | 1 | 8 | 5 | ||
5 | 7 | 3 | 3 | ||
1 | 2 | 7 | 4 | ||
1 | 8 | 7 | 9 | 1 | 5 |
Пры множанні няроўнасцей аднолькавага знака, у якіх левыя і правыя часткі дадатныя, атрымліваецца няроўнасць таго ж знака:
калі , і — дадатныя лікі, то .
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.