Кіш (Шумер)
старажытны горад у Месапатаміі From Wikipedia, the free encyclopedia
старажытны горад у Месапатаміі From Wikipedia, the free encyclopedia
Кіш (шум. Kiš) — горад і дзяржава ў Старажытнай Месапатаміі (Ірак), за 18 км на паўночны ўсход ад Вавілона.
Старажытны горад | |
Кіш | |
---|---|
Тэль-Ухаймір | |
32°33′ пн. ш. 44°39′ у. д.HGЯO | |
Краіна | Ірак |
Заснаваны | 4-е тысячагоддзе да н.э. |
Заснавальнік | Нігушур |
Першае згадванне | Ніпурскі царскі спіс |
Іншыя назвы | Тэль-Ахаймір |
Разбураны | XXIV стагоддзе да н.э. |
Прычыны разбурэння | Заваяванне |
Назва гарадзішча | Тэль-Ухаймір |
Склад насельніцтва | Шумеры, акадцы |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Горад Кіш (суч. Тэль-Ухаймір) быў заснаваны ў канцы IV тыс. да н.э. на месцы больш старажытных паселішчаў. Абшчынным богам Кіша быў Забаба.
У XXVIII ст. да н.э. быў цэнтрам першага аб'яднання шумерскіх плямёнаў. У пачатку Раннедынастычнага перыяду ў Кішы кіравала паўлегендарная I дынастыя Кіша, вядомая толькі па «Царскім спісе».
Першапачаткова спіс кіраўнікоў I дынастыі Кіша адкрываўся Этанам. Затым да пачатку кішскага спісу (перад Этанам) быў дададзены пералік мясцовых семіцкіх родапачынальнікаў і татэмаў, які паводле свайго паходжання, мабыць, не меў дачынення да пераліку «цароў». Для ўсяго кішскага спісу — як да, так і пасля Этаны — характэрны фантастычныя лічбы працягласці кіравання цароў.
Аж да XXVI стагоддзя кіраўнікі Кіша былі самымі магутнымі ў Паўночным Двурэччы.
Каля 3500 г. да н.э. тут з'яўляецца найстаражытнае клінапіснае пісьмо (таблічка з Кіша).
У XXVIII ст. да н.э. у барацьбе з г. Урукам страціў сваё панаванне.
У XXIV ст. да н.э. Кіш быў разбураны шумерскім царом Лугальзагісі, неўзабаве быў адноўлены акадскім царом Сарганам. У далейшым Кіш самастойнай ролі не адыгрываў, застаючыся буйным правінцыйным цэнтрам Вавілоніі, дзяржавы Ахеменідаў, Парфянскага царства і дзяржавы Сасанідаў. Пры раскопках (1912 і 1923—32) выяўлены рэшткі палаца (XXVIII—XXV стст. да н.э.), які складаўся з 2 будынкаў: больш старажытнага, прамавугольнага ў плане, абнесенага крапасной сцяной з вежамі, і пазнейшага, які меў у заходняй частцы вузкую залу з 4 калонамі па цэнтральнай восі, а ва ўсходняй — галерэю з калонамі на парапеце. Даследаваны некропаль раннедынастычнага перыяду (2-я чвэрць III тысячагоддзя да н.э.) са мноствам керамікі, бронзаў, зброі і ўпрыгожванняў, цыліндрычных пячатак. Выяўлены будынкі акадскай эпохі і наступных перыядаў (у тым ліку 3 палацавыя будынкі, 224—651), а таксама вялікі архіў клінапісных дакументаў (пачатак III—I тысячагоддзе да н.э.).
Французская група археолагаў пад кіраўніцтвам Анры дэ Жэнуяка праводзіла ў Кішы першыя раскопкі паміж 1912 і 1914. У перыяд з 1923 па 1933 там таксама працавала англа-амерыканская група (Oxford-Field Museum Expedition — экспедыцыя музея Оксфарда) на чале са Стывенам Лэнгданам.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.