Кіта
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сан-Францыска дэ Кіта або Кі́та (ісп.: San Francisco de Quito) — горад у Паўднёвай Амерыцы, сталіца Рэспублікі Эквадор і правінцыі Пічынча. Насельніцтва — 1 978 376 жыхароў (2019).
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Кіта размешчаны ў паўночна-заходняй частцы Паўднёвай Амерыкі, у міжгорнай катлавіне Анд, на паўднёвым схіле вулкана Пічынча, на вышыні 2818 м над узроўнем мора. Горад знаходзіцца за 24 км на поўдзень ад экватара. Плошча горада прыблізна роўная 290 км².
Кіта пабудаваны на вулканічным попеле, які імгненна паглынае вільгаць. Гэта абцяжарвае развіццё большасці тыповых для Эквадора раслін. Выкарыстанне бліжэйшых да горада тэрыторый індзейцамі для выпасу жывёлы ў XV ст. прывяло да распаўсюджвання цяпер у ваколіцах Кіта маларослага хмызняку з рэдкімі і беднымі ляснымі ўтварэннямі.
Жывёльны свет наваколля Кіта прадстаўлены ў асноўным некаторымі відамі рэптылій і птушак, кажанамі і невялікай колькасцю млекакормячых.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.