![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/4b/Majako%25C5%25ADskaha_street_230819_%2528Minsk%2529_p12.jpg/640px-Majako%25C5%25ADskaha_street_230819_%2528Minsk%2529_p12.jpg&w=640&q=50)
Адміністрацыя Ленінскага раёна г. Мінска
Мінск / From Wikipedia, the free encyclopedia
Адміністрацыя Ленінскага раёна г. Мінска — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання першаснага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Ленінскага раёна горада Мінска Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Мінскаму гарадскому выканаўчаму камітэту[1]. Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю адміністрацыі ажыццяўляе яе кіраўнік. Адміністрацыя размешчана ў цэнтры раёна, у будынку былога раённага камітэта КПБ і раённага выканаўчага камітэта Ленінскага раёна (1977, архітэктар Станіслаў Стружкін)[2] па вуліцы Маякоўскага, 83.
Хуткія факты Адміністрацыя Ленінскага раёна г. Мінска, Юрысдыкцыя ...
Адміністрацыя Ленінскага раёна г. Мінска | |
---|---|
![]() | |
Юрысдыкцыя | Ленінскі раён |
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе | Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт |
Штаб-кватэра | 220006, г. Мінск, вул. Маякоўскага, 83 |
Кіраўнік | Раман Іванавіч Мельнік |
Закрыць