горад у Літве From Wikipedia, the free encyclopedia
Кяльме (літ.: Kelmė, традыцыйная беларуская назва — Кельмы) — горад у цэнтральнай Літве, з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Кяльмскага раёна Шаўляйскага павета.
Горад
| ||||||||||||||||||||||
Колькасць жыхароў складае каля 10,6 тыс. чалавек. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Жамойць.
Першыя згадкі аб паселішчы датуюцца 1484 годам. У гэты час яно знаходзілася ва ўласнасці Радзівілаў, потым Саламярэцкіх, потым Глябовічаў. У XVI стагоддзі ўладарамі паселішча былі князі Саламярэцкія, а ў 1579 годзе яго купіў Павел Гружэўскі. Ва ўладанні гэтай сям’і Кяльме знаходзіўся да 1939 года. У 1831 годзе частка ўладанняў была канфіскаваная царскай уладай за ўдзел у паўстанні 1830—1831 гадоў. Апошні ўладар памёр у 1939 годзе, а яго сям’ю савецкая ўлада высяліла ў Сібір, дзе яна загінула ў лагерах. Да Другой сусветнай вайны горад з’яўляўся адным з цэнтраў яўрэйскага руху Літвы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.