адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Курга́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Курганне.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Гарадзецкага раёна Бабруйскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Рагачоўскага раёна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рагачоўскім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе Доўскага раёна, які 5 красавіка 1935 года перайменаваны ў Журавіцкі раён. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Рыскоў. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Курганне[1]. З 17 снежня 1956 года сельсавет у складзе Рагачоўскага раёна. 14 красавіка 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Серабранскага сельсавета (вёска Малашкавічы)[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1061 чалавек[3], з іх 93,3 % — беларусы, 3,8 % — рускія, 0,8 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 603 чалавекі[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.