From Wikipedia, the free encyclopedia
Кураслеп дуброўны[3] (Anemone nemorosa) — расліна роду кураслеп (Anemone) сямейства казяльцовыя (Ranunculaceae).
Кураслеп дуброўны | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Anemone nemorosa L., 1753 | |||||||||||||||||||
Арэал | |||||||||||||||||||
|
Кураслеп дуброўны, белыя пралескі[4], пралеска[5], казадрост белы, канапелька[6][7], кураслеп гаёвы[8][9], кураслеп, кураслёп, слепет[10][11].
Кветка буйным планам |
Apis mellifera на кветцы кураслепа |
Шматгадовая травяністая расліна вышынёй да 25 см.
Карэнішча патоўшчанае, гарызантальнае, цыліндрычнае. Яно галінастае і хутка разрастаецца, забяспечваючы ўтварэнне густых зараснікаў.
Лісце тройчы рассечанае.
Кветканосы адзінкавыя і нясуць па адной кветцы. Кветкі белыя з фіялетавым адценнем на вонкавым боку пялёсткаў. Яны дасягаюць 2-6 см у дыяметры. Пялёсткі яйкападобныя. Іх колькасць змяняецца ад шасці да васьмі. Расліна цвіце з канца красавіка да сярэдзіны мая. Формула кветкі: [12].
Шматлікае насенне спее ў чэрвені і наступнай вясной забяспечвае з’яўленне масавага самасеву.
Расліна распаўсюджана ў Беларусі, лясной зоне еўрапейскай часткі Расіі, Заходняй Еўропе і Міжземнамор’і.
Кураслеп дуброўны расце звычайна ў шыракалістых лясах, часам у ялова-шырокалісцевых, можа дамінаваць у травастоі. Наяўнасць віду ў яловым лесе звычайна сведчыць пра выцясненне елкай былых тут калісьці дубовых лясоў[13].
Кураслеп дуброўны дае пчолам нектар і бледна-жоўты пылок[14].
яшчэ 9 сямействаў (згодна Сістэме APG II), у тым ліку Макавыя | яшчэ каля 120 відаў | |||||||||||||||
парадак Казяльцовакветныя | род Кураслеп (Anemone) | f1 | ||||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Казяльцовыя | від Кураслеп дуброўны | ||||||||||||||
яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін (згодна Сістэме APG II) |
яшчэ каля 50 родаў | f2 | ||||||||||||||
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.