From Wikipedia, the free encyclopedia
Купал Ланцуга (араб. قبة السلسلة, англ.: Qubbat al-Silsila) — купал у Старым горадзе Іерусаліма. Адна з найстарэйшых пабудоў на Храмавай гары, не з'яўляецца мячэццю ці храмам, але выкарыстоўваецца ў якасці малельнага дому. Купал мае дыяметр 14 метраў, што робіць яго трэцім па велічыні будынкам на Храмавай гары, пасля мячэці аль-Акса і Купала Скалы[1].
Славутасць | |
Купал Ланцуга | |
---|---|
араб. قبة السلسلة | |
31°46′41″ пн. ш. 35°14′09″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Палесціна |
Месцазнаходжанне | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Некаторыя структуры ўнутры купала датуюцца даісламскімі часамі[2], але як сярод арабскіх, так і сярод заходніх вучоных шырока распаўсюджанна гіпотэза, што Купал Ланцуга быў пабудаваны ў эпоху ўваходжання тэрыторыі Палесціны ў Амеядскі халіфат, падчас кіравання Абдул-Малік ібн Мервана[1]. Пасля ўварвання крыжакоў у Левант у 1099 годзе купал стаў капліцай, прысвечанай Якаву Зевядзееву. Але ў 1187 годзе будынак быў вернуты мусульманам пасля таго, як Саладзін адбіў Іерусаліма ў крыжакоў. Апошні капітальны рамонт быў праведзены ў 1975-76 гадах[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.