From Wikipedia, the free encyclopedia
Культу́ра по́лацка-смале́нскіх до́ўгіх кургано́ў — археалагічная культура сярэдзіны VIII—X стст. н.э. ў Смаленскім Падняпроўі, Беларускім Падзвінні і Дзвінска-Нёманскім міжрэччы, дзе яна працягвала існаваць да пачатку XI ст. Носьбітамі культуры былі гістарычныя крывічы.
Межы арэалу культуры на поўначы дасягаюць вярхоўя рэк Вялікая і Ловаць, на ўсходзе праходзяць па Вопі (правы прыток Дняпра), на поўдні пралягаюць ад вярхоўяў Сажа цераз басейн Бярэзіны да вярхоўяў Віліі, на захадзе даходзяць да азёр Нарач і Дрысвяты. Назва археалагічнай культуры паходзіць ад формы невысокіх доўгіх валападобных курганоў. Доўгімі лічацца насыпы, даўжыня якіх перавышае шырыню ў два і больш разоў.
Адным з першых даследчыкаў культуры доўгіх курганоў быў Уладзімір Ільіч Сізоў[1]. Як самастойная археалагічная культура была вылучана Я.А. Шмітам.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.