адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Ку́бліцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ушацкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Кублічы.
Кубліцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Ушацкі раён |
Уключае | 38 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Кублічы |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 689 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Ушацкага раёна Полацкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Кублічы, якая ў 1930 годзе атрымала статус мястэчка. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Ушацкім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Лепельскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 27 верасня 1938 года статус Кубліч паніжаны да вёскі. З 20 верасня 1944 года сельсавет ва Ушацкім раёне Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Чарапоўшчынскага сельсавета[1]. 20 мая 1960 года ў склад Старынкаўскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (Галадушша, Гамылёва, Забалацце, Лажаншчына, Пад’язна, Самоўка і Слабодка)[2]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Лепельскага раёна. 18 сакавіка 1963 года да сельсавета далучана частка скасаванага Старынкаўскага сельсавета (10 населеных пунктаў: Гамылёва, Забалацце, Ідута, Клапы, Лажаншчына, Пад’язна, Самоўка, Слабодка, Судзілавічы I і Судзілавічы II)[3]. З 30 ліпеня 1966 года сельсавет у складзе адноўленага Ушацкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Кубліцкага сельсавета 28 населеных пунктаў[4]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана частка скасаванага Селішчанскага сельсавета (11 населеных пунктаў: вёскі Анікеўшчына, Баяршчына, Воцькавічы, Двор Зерчаніцы, Загуззе, Зерчаніцы, Лажане, Мажуйкі, Мар’янполле, Рыбакі і Селішча)[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1103 чалавекі[6], з іх 94,8 % — беларусы, 4,2 % — рускія, 0,3 % — палякі, 0,3 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года — 689 чалавекref>Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года</ref>.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.