(пам. 1655) ваявода менскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Крыштоф Цеханавецкі (? — 1655) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Займаў розныя пасады ў Мсціслаўскім ваяводстве, быў паслядоўна мсціслаўскім падстолім, стольнікам і земскім суддзём. Каля 1650 атрымаў Мсціслаўскае староства, а 22 сакавіка 1653 дасягнуў сенатарской годнасці, атрымаўшы прызначэнне мсціслаўскім кашталянам, у 1655 ваявода менскі. Трымаў нягродавыя староствы: Хаслаўскае, Міхалоўскае, Параднінскае, Радамльскае.
З роду Цеханавецкіх герба «Дуброва», сын Станіслава, стольніка аршанскага. Жанаты з Антанеляй Друцкай-Горскай, меў пяць сыноў: Мікалая Валерыяна, Самуэля Казіміра, Альбрэхта Канстанціна, Міхала і Дамініка Уладзіслава.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.