Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь
звод заканадаўства Беларусі аб падставах і ўмовах крымінальнай адказнасці за злачынствы From Wikipedia, the free encyclopedia
звод заканадаўства Беларусі аб падставах і ўмовах крымінальнай адказнасці за злачынствы From Wikipedia, the free encyclopedia
Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь (КК Беларусі) — асноўная крыніца крымінальнага права Беларусі, адзіны нарматыўны акт, які ўстанаўлівае злачыннасць і каральнасць дзеянняў на тэрыторыі Беларусі.
Кодэкс | |
«Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь» | |
Дзяржава: | |
Прыняцце: | Палатай прадстаўнікоў 2 чэрвеня 1999 года |
Ухваленне: | Саветам Рэспублікі 24 чэрвеня 1999 года |
Падпісанне: | 9 ліпеня 1999 года |
Уступ у сілу: | 1 студзеня 2001 года |
Дзеючая рэдакцыя Крымінальнага кодэкса Беларусі была падпісана прэзідэнтам Беларусі А. Р. Лукашэнкам 9 ліпеня 1999 года і ўступіла ў сілу з 1 студзеня 2001 года, змяніўшы папярэдні Крымінальны кодэкс Беларускай ССР 1960 года, які прымяняўся да тых часоў.
Кодэкс складаецца з Агульнай (раздзелы I—V, главы 1-16) і Асаблівай частак (раздзелы VI—XV, главы 17-37). У Агульнай частцы разглядаюцца асноўныя паняцці крымінальнага заканадаўства, устанаўлiваюцца асновы і ўмовы крымінальнай адказнасці, агульныя палажэнні аб крымінальным пакаранні, іншых мерах крымінальнай адказнасці, бяспекі і лячэння, а таксама асаблівасці прымянення крымінальнага пакарання да непаўналетніх.
Асаблівая частка ўключае ў сябе артыкулы, якія апісваюць склады канкрэтных злачынстваў. Структура Асаблівай часткі адлюстроўвае іерархію каштоўнасцяў, якія ахоўваюцца крымінальным законам: на першым месцы стаяць злачынствы супраць міру, бяспекі чалавецтва і ваенныя злачынствы, далей злачынствы супраць чалавека, і толькі затым злачынствы супраць уласнасці, грамадскіх і дзяржаўных інтарэсаў.
КК Беларусі характарызуецца спецыялістамі як досыць самастойны і тэарэтычна прадуманы, пры гэтым ён шмат у чым заснаваны на палажэннях Мадэльнага Крымінальнага кодэкса для дзяржаў — удзельніц СНД, а многія нормы запазычаныя з Крымінальнага кодэкса Расійскай Федэрацыі 1996 года.
Кодэкс улічвае становішча міжнароднага права, усталёўваючы адказнасць за злачынствы, прадугледжаныя міжнароднымі дамовамі і канвенцыямі: гандаль людзьмі; выкраданне чалавека; вярбоўка людзей для эксплуатацыі; легалізацыя («адмыванне») матэрыяльных каштоўнасцяў, набытых злачынным шляхам; тэрарызм, захоп закладнікаў.
У кодэкс рэгулярна ўносяцца змены, якія адлюстроўваюць змены рэгулюемых ім грамадскіх адносін і з’яўленне новых відаў і формаў грамадска небяспечных дзеянняў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.