![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/3c/Latvijas_novadi_%2528kr%25C4%2581s%25C4%2581s%2529.png/640px-Latvijas_novadi_%2528kr%25C4%2581s%25C4%2581s%2529.png&w=640&q=50)
Край (Латвія)
адміністрацыйная адзінка ў Латвіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Край (значэнні).
Край (лат.: novads) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка найвышэйшага ўзроўню ў Латвіі. Звычайна край складаецца з валасцей і краявога горада, аднак некаторыя краі не маюць унутранага дзялення.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/3c/Latvijas_novadi_%28kr%C4%81s%C4%81s%29.png/640px-Latvijas_novadi_%28kr%C4%81s%C4%81s%29.png)
1 ліпеня 2009 года скончылася адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа, па якой астатні ад савецкага часу падзел на раёны і гарады рэспубліканскага падначалення змяніўся новым[1]. У 2010 годзе быў дадаткова ўтвораны Мэрсрагскі край. У наш час тэрыторыя Латвіі ўлучае 110 краёў і 9 рэспубліканскіх гарадоў.