![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/be/thumb/1/14/ESC-Lisbon_2018.png/640px-ESC-Lisbon_2018.png&w=640&q=50)
Конкурс песні Еўрабачанне 2018
From Wikipedia, the free encyclopedia
Конкурс песні Еўрабачанне 2018 (англ.: Eurovision Song Contest 2018, фр.: Concours Eurovision de la chanson 2018, парт.: Festival Eurovisão Da Canção 2018) — 63‑і конкурс песні «Еўрабачанне», які ўпершыню праходзіў у Партугаліі, у горадзе Лісабон, дзякуючы перамозе Салвадора Сабрала з песняй «Amar pelos dois» на конкурсе мінулага года, які праходзіў ў горадзе Кіеў, Украіна. Першы і другі паўфіналы адбыліся 8 і 10 мая, фінал — 12 мая 2018 года.
Хуткія факты Дата, 1-ы паўфінал ...
Конкурс песні Еўрабачанне 2018 | |
---|---|
![]() | |
Дата | |
1-ы паўфінал | 8 мая 2018 |
2-і паўфінал | 10 мая 2018 |
Фінал | 12 мая 2018 |
Правядзенне | |
Месца правядзення | ![]() |
Вядучы(я) | Катарына Фуртада Даніэла Руа Сільвія Альберта Філамена Каутела |
Супервайзер | Ён Ола Санд |
Тэлеканал гаспадароў | RTP |
Удзельнікі | |
Колькасць краін | 43 |
Дэбют | няма |
Вяртанне | ![]() |
Галасаванне | |
Сістэма галасавання | 50 % тэлеглядачы + 50 % журы. Кожная краіна 2 разы дае 1-8, 10, 12 балаў 10 песням: асобна журы, і асобна тэлегладачы |
Конкурс песні Еўрабачанне | |
◄2017 ![]() |
Закрыць
На Еўрабачанні-2018 па суме галасоў ад тэлегледачоў і нацыянальных журы перамагла прадстаўніца Ізраіля Нэта Барзілай з пацешнай песняй «Toy» («Цацка»)[1][2][3]. Тэлегледачы з вялікім адрывам паставілі яе на першае месца, а журы — на трэцяе.