From Wikipedia, the free encyclopedia
Ко́лва (руск.: Ко́лва[2]) — рака ў Еўрапейскай частцы Расіі, у Пермскім краі, правы прыток ракі Вішэра (басейн Камы).
Колва | |
---|---|
руск. Колва | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 460 км |
Басейн | 13 500 км² |
Расход вады | 160 м³/с (каля сяла Камгорт[1]) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | гара Колвінскі Камень |
• Каардынаты | 61°27′30″ пн. ш. 58°41′02″ у. д.HGЯO |
Вусце | Вішэра |
• Месцазнаходжанне | за 34 км ад вусця |
• Каардынаты | 60°21′56″ пн. ш. 56°33′11″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 0,3 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Вішэра → Кама → Волга → Каспійскае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Пермскі край |
Код у ДВР | 10010100212111100005515 |
— выток, — вусце | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Даўжыня ракі 460 км. Плошча вадазбору 13 500 км². Сярэдні расход вады 163[2] м³/с (160 м³/с, аб’ём сцёку 5,05 км³/год, каля сяла Камгорт[1]). Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3[1] м/км. Выток ракі знаходзіцца на Паўночным Урале, на паўднёва-ўсходнім схіле гары Колвінскі Камень[1]. Працякае пераважна ў межах заходніх схілаў Паўночнага Урала. Упадае ў Вішэру за 34[3] км ад яе вусця. У верхнім цячэнні рэчышча Колвы камяністае. Ніжэй сяла Камгорт рака набывае раўнінны характар, шырыня рэчышча дасягае 75 м. Жыўленне ракі пераважна снегавое. Замярзае рака ў пачатку лістапада, вызваляецца ад лёду ў канцы красавіка — пачатку мая. Суднаходная на адлегласці 234 км ад вусця[3].
Прытокі Колвы: Сур’я, Кысур’я, Ямжач, Чышчэва, Вялікі Сусай, Кумай, Нер’я, Нюзім, Аныль, Тулпан, Айя, Чумук, Вялікі Чулан (Гулан), Бярозавая, Вішэрка, Сепія, Ухтым (Ухтыма), Віжаіха, Бубыл, Нізьва, Мудыль, Кемзелка і інш.[3]
Каля ракі знаходзіцца горад Чэрдынь.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.