From Wikipedia, the free encyclopedia
Клісфен (грэч. Κλεισθένης) — дзяржаўны дзеяч Старажытнай Грэцыі ў VI ст. да н.э.
Клісфен | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
стар.-грэч.: Κλεισθένης | |||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
565 да н.э.[1] ці каля 570 да н.э.[2][3] |
||||||
Смерць |
1 тысячагоддзе да н.э. |
||||||
Род | Alcmaeonidae[d] | ||||||
Бацька | Megacles[d][4][5] | ||||||
Маці | Agariste of Sicyon[d][5] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Паходзіў з арыстакратычнага роду Алкмеанідаў, выгнаных з Афін Пісістратыдамі. Сын Мегакла і Агарысты, унук сікіёнскага тырана таго ж імя (Клісфен Старэйшы). Пасля выгнання з Афін тырана Гіпія ў 510 да н.э. вярнуўся ў Афіны і ўзначаліў афінскі дэмас, апазіцыйны арыстакратам на чале з Ісагорам.
Першае згадванне аб Клісфене (зрэшты, гэта нельга лічыць цалкам даказаным) змяшчаецца ў фрагменце афінскага надпісу са спісам архонтаў, з якога вынікае, што Клісфен быў архонтам 525 г. да н. э. Гэта супярэчыць антычнай традыцыі, паводле якой Алкмеаніды былі выгнаныя тыранам Пісістратам і з тых часоў пастаянна змагаліся з тыраніяй і прымушае навукоўцаў меркаваць, што Клісфен, у ліку іншых Алкмеанідаў, быў вернуты ў Афіны Пісістратам ці хутчэй яго сынамі Гіпіем і Гіпархам і зноў выгнаны пасля забойства Гіпарха Гармодзіем і Арыстагітонам ў 514 г. да н. э. З гэтага моманту Алкмеаніды, на чале якіх стаяў Клісфен, сапраўды развіваюць актыўную барацьбу супраць тыраніі: ўмацоўваюць мястэчка Ліпсідрый, а пасля панесенага там ваеннага паражэння падкупляюць Дэльфійскага аракула, які дае загад спартанцам вызваліць Афіны. Загад быў выкананы ў 510 г. да н. э. пры актыўнай дапамозе афінскіх праціўнікаў тыраніі; аб канкрэтнай ролі Клісфена ў падзеях крыніцы нічога не гавораць, але яна павінна была быць немалой.
У 509—507 гадах да н.э. правёў шэраг дэмакратычных рэформ, паводле якіх Атыка падзелена на 10 тэрытарыяльных філаў (замест 4 родавых), савет 400 (буле) заменены выбарным саветам з 500 дэлегатаў, створана калегія з 10 стратэгаў, якая ўзяла на сябе ваенныя функцыі, уведзена новая форма тайнага галасавання — т.зв. астракізм, як мера супраць аднаўлення тыраніі.
Рэформы Клісфена замацавалі перамогу афінскага дэмасу над радавой арыстакратыяй.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.