Кацусіка Хокусай
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кацусі́ка Хо́кусай (яп.: 葛飾 北斎; 21 кастрычніка 1760, Эда, цяпер Токіа — 10 мая 1849) — японскі гравёр і малявальшчык. Адзін з самых вядомых мастакоў дамадэрнага японскага мастацтва.
Кацусіка Хокусай | |
---|---|
北斎 | |
| |
Дата нараджэння | 31 кастрычніка 1760(1760-10-31)[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 мая 1849(1849-05-10)[4][2][…] (88 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Жонка | невядома і невядома |
Дзеці | Katsushika Ōi[d] і Katsushika Tatsujo[d] |
Род дзейнасці | мастак, ксілограф, ілюстратар, мастак укіё-э, дзеяч мастацтваў, графік, мастак-гравёр, дызайнер, архітэктурны чарцёжнік, дзеяч выяўленчага мастацтва, рысавальнік |
Жанр | укіё-э[7] і партрэт[7] |
Мастацкі кірунак | укіё-э |
Уплыў | Кацукава Сюнсё |
Уплыў на | імпрэсіянізм |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Працаваў падмайстрам ў майстра дрэварыту Накаяма Тэцусон. Пасля вучыўся ў Кацукава Сюнсё, мастака ў жанры укіё-э[8]. Пераймаў розныя стылі. У 1800 годзе ўзяў імя пад якім цяпер вядомы. Выпрацаваў індывідуальны стыль, ажывіў заняпаўшую традыцыю ўкіё-э, узбагаціўшы яе малюнкамі пейзажаў. Стыль Хокусая вылучаецца прастатой і манументальнасцю. Аўтар каля 30 тысяч гравюр і малюнкаў і больш за 500 ілюстрацый. Сярод лепшых твораў — серыі ксілагравюр: «36 краявідаў гары Фудзі» (1833—1829), «Знакамітыя масты» (1827—1830), «Вандроўка па вадаспадах краіны» (1827—1833), «Паэты Кітая і Японіі» (1830). Уменне перадаць рух, тонкасць пейзажаў, а таксама гумар жанравых твораў зрабілі майстра адным з найвядомейшых японскіх мастакоў у Еўропе. Творчасць Хокусая значна паўплывала на еўрапейскае мастацтва канца 19 — пачатку 20 ст.
Хокусай скарыстаў не менш за трыццаць псеўданімаў на працягу жыцця. Нягледзячы на тое, што выкарыстанне псеўданімаў было звычайнай практыкай японскіх мастакоў таго часу, па ліку псеўданімаў ён значна перасягае іншых выдатных аўтараў. Псеўданімы Хокусая нярэдка выкарыстоўваюцца для перыядызацыі этапаў яго творчасці[9].