![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/8a/Caftan_2_%2528PSF%2529.png/640px-Caftan_2_%2528PSF%2529.png&w=640&q=50)
Кафтан
From Wikipedia, the free encyclopedia
Кафтан, каптан[1] — 1) мужчынскае верхняе адзенне магнатаў і гарадской знаці ў XVI—XVII стст. Прыйшоў у Рэч Паспалітую з Персіі і Турцыі, праз Беларусь трапіў у Расію. Расхінная, шырокая ў падоле вопратка (пашырэнне ўтваралася за кошт кліноў, устаўленых у бакавыя швы) з доўгімі рукавамі. Шылі з аксаміту, парчы або дарагога сукна. Зашпільвалі ўстык на 6-8 пятліцаў з драўлянымі, металічнымі ці вузялковымі гузікамі; у крысаў падола і па баках таксама былі разрэзы з пятліцамі. У XVII ст. пачалі рабіць з багата аздобленым стаячым каўняром («козырам»). Станавы кафтан шылі шчыльным да стану з кароткімі рукавамі. У XIX ст. у Беларусі былі найбольш пашыраныя кафтаны прамога крою з адкладным каўняром, які шылі з сукна або палатна; 2) мужчынская і жаночая вопратка менш заможных слаёў насельніцтва. У Беларусі ў XIX ст. былі найбольш пашыраныя кафтаны прамога крою з адкладным каўняром, шылі з сукна або палатна.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/8a/Caftan_2_%28PSF%29.png/320px-Caftan_2_%28PSF%29.png)