From Wikipedia, the free encyclopedia
Касімаўскае ханства — феадальная дзяржава ― удзельнае княства, васальнае маскоўскаму вялікаму князю. Існавала ў 15—17 ст. на Мяшчорскіх землях Маскоўскай дзяржавы. Першае татарскае ханства, створанае на землях уласна Русі[1]. Цэнтр у горадзе Касімаў над Акой.
Васальная дзяржава | |
Касімаўскае ханства | |
---|---|
тат. Касыйм ханлыгы, Qasıym xanlığı, قاسم خانليغى | |
|
|
1452 — 1681
|
|
Сталіца | Касімаў |
Мова(ы) | Old Tatar[d] |
Рэлігія | іслам |
Насельніцтва | касімаўскія татары |
Форма кіравання | манархія |
Касімаўскі кіраўнік | |
• 1452—1469 (першы) | Касім |
• 1679—1681 (апошняя) | Фаціма-Султан |
Гісторыя | |
• 1452 | заснаванне |
• 1681 | скасаванне |
Ханства было створана вялікім князем маскоўскім Васілём II у 1452, пад канец маскоўскай смуты 15 ст. Першым ханам Касімава стаў казанскі царэвіч Касім (сын Улу-Мухамеда), які ў канцы 1440-х гг. перайшоў на маскоўскую службу. Пры Іване III ханства стала важным інструментам маскоўскай палітыкі ў дачыненні да Казані; казанскія валадары не раз патрабавалі яго ліквідацыі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.