![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/93/Belarus-Minsk-Church_of_Simon_and_Helena-7-2.jpg/640px-Belarus-Minsk-Church_of_Simon_and_Helena-7-2.jpg&w=640&q=50)
Касцёл Святога Сымона і Святой Алены
From Wikipedia, the free encyclopedia
Касцё́л Свято́га Сымо́на і Свято́й Але́ны (таксама вядомы як Чырво́ны касцё́л) — каталіцкі парафіяльны касцёл у неараманскім стылі ў Мінску, пабудаваны ў 1905—1910 гг. на грошы Эдварда Адамавіча Вайніловіча (1847—1928), вядомага гаспадарчага і палітычнага дзеяча Расійскай імперыі і Беларусі, віцэ-старшыні (а з 1907 г. і старшыні) Мінскага таварыства сельскай гаспадаркі, у памяць аб яго заўчасна памерлых дзецях — Сямёну (Сымону) і Алене Вайніловічах. Касцёл знаходзіцца на плошчы Незалежнасці ў непасрэднай блізкасці ад Дома ўрада і з’яўляецца адным з сімвалаў Мінска. Ён атрымаў у народзе неафіцыйную назву «Чырвоны касцёл» з-за колеру дахоўкі і цэглы, з якой быў пабудаваны, і з’яўляецца вялікай святыняй, помнікам культуры і гісторыі, які абараняецца законам Рэспублікі Беларусь. Пры касцёле пахаваны сам фундатар Эдвард Адамавіч Вайніловіч.
Сабор | |
Касцёл Святога Сымона і Святой Алены | |
---|---|
![]() Касцёл Святога Сымона і Святой Алены | |
53°53′47,47″ пн. ш. 27°32′50,92″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Мінск |
Канфесія | каталіцтва |
Епархія | Мінска-Магілёўская архідыяцэзія, дэканат Мінск-Захад |
Тып будынка | касцёл |
Архітэктурны стыль | неараманскі стыль |
Архітэктар | Томаш Пайздэрскі |
Заснавальнік | Эдвард Вайніловіч |
Дата заснавання | 1905 |
Будаўніцтва | 1905—1910 гады |
Рэліквіі і святыні | фотакопія Турынскай плашчаніцы; рэліквіі Св. Фаўстыны Кавальскай; рэліквіі Св. Яна Паўла II |
Настаяцель | Уладзіслаў Завальнюк |
Статус |
![]() |
Матэрыял | цэгла |
Стан | дзейнічае |
Сайт | chyrvony.by |
![]() |