Касмапалітызм
From Wikipedia, the free encyclopedia
Касмапалітызм (ад стар.-грэч.: κοσμοπολίτης (kosmopolites) — касмапаліт, чалавек свету) — ідэалогія, светапогляд, згодна з якім, усе чалавечыя этнічныя групы належаць да адной супольнасці, заснаванай на агульнай маралі. Касмапалітызм можа пацягнуць за сабой ідэю стварэння свайго роду сусветнага ўрада, ці можа проста звярнуцца да больш шырокіх маральных, эканамічных і / ці палітычныя адносін паміж дзяржавамі і асобамі з розных краін. Чалавек, які прытрымліваецца ідэі касмапалітызму ў любых яго формах называецца касмапалітам. Касмапалітызм гэта таксама ідэя сусветнага грамадзянства, якая ставіць агульначалавечыя інтарэсы і каштоўнасці вышэй за інтарэсы асобнай нацыі, альбо такое паняцце ўвогуле адмаўляюць.
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Касмапалітычная супольнасць можа грунтавацца на ўсёабдымнай маралі, агульных эканамічных адносінах, альбо палітычнай структуры, якая ўключае ў сабе розныя народы. Напрыклад, Квамэ Энтані Апіа прадугледжвае магчымасць існавання касмапалітычнае супольнасці, у якой людзі з розных месцаў, прастораў (фізічных, эканамічных і іншых) уваходзяць у адносіны ўзаемнай павагі, нягледзячы на розныя вераванні і перакананні (рэлігійныя, палітычныя і іншыя).