From Wikipedia, the free encyclopedia
Карл Рэнер (ням.: Karl Renner; 14 снежня 1870, Унтэр-Танавіц — 31 снежня 1950, Вена) — аўстрыйскі палітычны дзеяч, сацыял-дэмакрат і тэарэтык аўстрамарксізму, першы федэральны канцлер Аўстрыі пасля распаду Аўстра-Венгерскай імперыі і першы прэзідэнт Аўстрыі пасля Другой сусветнай вайны.
Карл Рэнер | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ням.: Karl Renner | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | аншлюс Аўстрыі | ||||||
Пераемнік | Тэадор Кёрнер | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ота Баўэр | ||||||
Пераемнік | Міхаэль Майр | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Артур Зейс-Інкварт | ||||||
Пераемнік | Леапольд Фігль | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
14 снежня 1870[1][2][…]
|
||||||
Смерць |
31 снежня 1950[4][1][…] (80 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Імя пры нараджэнні | ням.: Carl Renner | ||||||
Жонка | Luise Renner[d] | ||||||
Дзеці | Leopoldine Deutsch-Renner[d][5] | ||||||
Веравызнанне | Каталіцкая Царква | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | доктарская ступень[d][6] | ||||||
Дзейнасць | палітыка[7], права[7], эканоміка краіны[d][7], міжнародныя адносіны[7] і сацыялогія права[7] | ||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сын чэшскага селяніна. Вывучаў права ў Вене. У 1894 г. стаў членам сацыял-дэмакратычнай партыі. З 1907 г. — дэпутат парламента. Удзельнічаў у стварэнні першай Аўстрыйскай рэспублікі. У 1918—1920 гг. быў канцлерам і главой Дзяржаўнага савета. З 1930 г. абраны старшынёй парламента, ліквідаванага 1933 г. урадам Дольфуса. Вёў антыфашыцкую дзейнасць, пасля вызвалення Аўстрыі стаў канцлерам першага агульнакааліцыйнага часовага ўрада[8]; па згодзе ўсіх партый абраны прэзідэнтам, памёр да канца шасцігадовага тэрміна.
З'яўляўся лідарам аўстрыйскай сацыял-дэмакратыі і II Інтэрнацыянала, а таксама выдатным тэарэтыкам аўстрамарксізму. Аўтар некалькіх прац па праблеме нацыянальнага пытання. Прытрымліваўся ідэі шматнацыянальнай дзяржавы ў выглядзе дэмакратычнай федэрацыі на аснове палітычнага і культурнага раўнапраўя меншасцей.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.