From Wikipedia, the free encyclopedia
Кара́т (англ.: Khorat Plateau) — плато на ўсходзе Тайланда.
Плошча каля 160 тыс. км². Вышыні ў цэнтральнай частцы каля 150 м, на ўскраінах — да 500 м і больш, дзе ўтвораны нізкагор’і Дангрэк і Дангн’яфай, якія стромка абрываюцца ў Менамскую нізіну і да басейна ніжняга цячэння ракі Меконг. Складзена з мезазойскіх чырванаколерных пясчанікаў і кангламератаў. Радовішчы каменнай і калійных соляў. Цераз плато працякае рака Мун (прыток Меконга)[1].
Клімат субэкватарыяльны, мусонны. Ападкаў каля 1000 мм за год. Саванны і мусонныя лістападныя лясы, на ўскраінах вільготныя вечназялёныя лясы.
Рысаводства на арашальных землях. Жывёлагадоўля.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.