абозны вялікі літоўскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Караль Прозар (1759 — 1 лістапада 1841, Хойнікі) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Абозны вялікі літоўскі (1787—1794), тытулаваў сябе графам на Хойніках і Астраглядавічах (Оўруцкі павет у Рэчы Паспалітай, Рэчыцкі павет у Расійскай імперыі).
Караль Прозар | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Karol Prozor | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Міхал Ян Борх | ||||||
Пераемнік | Аляксандр Міхал Пацей[d] | ||||||
Нараджэнне | 1759 | ||||||
Смерць |
1 лістапада 1841 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Прозары | ||||||
Бацька | Юзаф Прозар | ||||||
Маці | Феліцыяна Шчытаўна | ||||||
Жонка | Людвіка Канстанцыя з Шуйскіх | ||||||
Дзеці | Юзэфа, Марыяна, Юзаф, Станіслаў, Уладзіслаў | ||||||
Званне | генерал | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Прадстаўнік шляхецкага роду Прозараў герба ўласнага, сын Юзафа, ваяводы віцебскага.
Атрымаў выдатную адукацыю, актыўна ўдзельнічаў у палітычным жыцці краіны. Займаў пасаду маршалака Трыбуналу Вялікага Княства Літоўскага (1787)[1], потым быў абозным (генерал-кватармайстрам). Ухваляў Канстытуцыю 3 мая 1791[2].
Пры падрыхтоўцы паўстання (1794) сабраў на яго падтрымку каля мільёна злотых, прадаўшы пры гэтым частку сваіх уладанняў. Атрымаў ад Т. Касцюшкі прызначэнне на генерал-маёра, начальніка ўзброеных сіл на Украіне, Палессі, Падоллі і частцы Літвы, што адыйшла раней да Расійскай імперыі. Аднак з прычыны недасведчанасці ў ваеннай справе не здолеў разгарнуць ваенных дзеянняў, выехаў у Варшаву.
18 ліпеня 1794 атрымаў ад Т. Касцюшкі прызначэнне на пасаду намесніка радцы Найвышэйшай нацыянальнай рады і паўнамоцнага прадстаўніка пры ўсіх дывізіях войска Вялікага Княства Літоўскага (яму падпаракоўвалася Цэнтральная дэпутацыя Вялікага Княства Літоўскага). Выехаў у Вільню, па здушэнні паўстання ў эміграцыі.
Па атрыманні амністыі вярнуўся ў Хойнікі (1802). У 1812 падтрымаў Напалеона, увайшоў у Часовы ўрад Вялікага Княства Літоўскага (старшыня Скарбовага камітэта). Да 1814 у эміграцыі.
З 1821 у Патрыятычным таварыстве, член правінцыйнага камітэта Літвы. У 1826 расійскія ўлады арыштавалі К. Прозара ў справе дзекабрыстаў і змясцілі ў Петрапаўлаўскую крэпасць, аднак у 1829 вызвалілі як «не належнага да справы»[3].
Падчас гэтага зняволення памерла жонка К. Прозара Людвіка (1828), якая ў пошуках мужа выехала ў Брэст. Нябожчыцу перавезлі на радзіму і пахавалі ва ўніяцкай бажніцы ў вёсцы Вялікі Бор, пазней перапахавалі ў Хойніках, у кургане каля капліцы на местачковых могілках.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.