From Wikipedia, the free encyclopedia
Каралеўства Бава́рыя (ням.: Königreich Bayern, бав.: Kinereich Bayern) — дзяржава на паўднёвым усходзе Германіі, якая існавала з 1806 па 1918 год. Герцаг Максіміліян I Іосіф з Дому Вітэльсбахаў стаў першым каралём Баварыі ў 1806 годзе. Манархіяй, да распаду каралеўства ў 1918 годзе, кіраваў дом Вітэльсбахаў. Большасць межаў сучаснай Баварыі была ўсталявана пасля 1814 Парыжскім дагаворам, паводле якога Баварыя саступіла Аўстрыі Ціроль і Форарльберг, але атрымала Ашафенбург і частку тэрыторыі Гесэн-Дармштата. У 1871 годзе Баварыя ўвайшла ў склад аб’яднанай Германскай імперыі, у складзе якой каралеўства Баварыя было другім па памеры аўтаномным дзяржаўным утварэннем пасля Прусіі. Сучасны пераемнік Баварскага каралеўства — аднайменная федэральная зямля ФРГ
Гістарычная дзяржава | |||||
Каралеўства Баварыя | |||||
---|---|---|---|---|---|
ням.: Königreich Bayern | |||||
|
|||||
Гімн: Heil unserm König, Heil![d] | |||||
|
|||||
1806 — 1918
|
|||||
Сталіца | Мюнхен | ||||
Мова(ы) | баварскі дыялект | ||||
Афіцыйная мова | нямецкая | ||||
Рэлігія | каталіцтва | ||||
Грашовая адзінка | Bavarian gulden[d] | ||||
Плошча |
|
||||
Насельніцтва | 7 352 847 чал. (1910) | ||||
Форма кіравання | манархія (1806—1918) | ||||
Дынастыя | Вітэльсбахі | ||||
Кароль | |||||
• | Максіміліян I | ||||
Гісторыя | |||||
• 1 студзеня 1806 | Заснаваў Максіміліян I | ||||
• 9 лістапада 1918 | Лістападаўская рэвалюцыя | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Глава дзяржавы — кароль. Заканадаўчы орган — Саслоўны сход (Standeversammlung), складалася з Палаты дзяржаўных саветнікаў (Kammer der Reichsrate) і Палаты дэпутатаў (Kammer der Abgeordneten).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.