Каралеўства Ісландыя (ісл.: Konungsríkið Ísland, дацк.: Kongeriget Island) — гістарычная дзяржава, існаваўшая ў 19181944 у асабістай уніі з Даніяй.

Хуткія факты Каралеўства Ісландыя, Сталіца ...
Асабістая унія з Даніяй
Каралеўства Ісландыя
Konungsríkið Ísland
Kongeriget Island
Thumb Thumb
Герб Ісландыі Сцяг Ісландыі
Thumb
< 
 >
1918  1944

Сталіца Рэйк’явік
Мова(ы) ісландская, дацкая (фактычна)
Афіцыйная мова ісландская мова, дацкая мова і нарвежская мова
Плошча 103.000 км² (1944)
Насельніцтва 127.791 (1944)
Форма кіравання канстытуцыйная манархія
Дынастыя Глюксбургі
Кароль
  19181944 Крысціян X
Закрыць

З 1380 Ісландыя практычна ўвесь час знаходзілася пад кантролем дацкага манарха (да 1814 фармальна належала Нарвегіі). У 1874 ёй ўпершыню была нададзена ўласная Канстытуцыя і самакіраванне, якое было пашыранае ў 1904. 1 снежня 1918 быў падпісаны Акт аб уніі, паводле якога Ісландыя прызнавалася як цалкам незалежная дзяржава на чале з дацкім каралём Крысціянам X.

Пасля акупацыі Даніі Нацысцкай Германіяй 9 красавіка 1940 сувязь з дацкім урадам была парушаная. 10 красавіка ўлада над Ісландыяй перайшла да мясцовага парламента – Альтынга, які выбраў часовым кіраўніком краіны Свейна Б'ёрнсана.

Пасля разрыву з Даніяй Ісландыя заняла пазіцыю нейтралітэту, не падтрымаўшы ні Вось, ні Саюзнікаў. Але 10 мая 1940 Вялікабрытанія пачала ўварванне ў Ісландыю, высадзіўшы 800 вайскоўцаў у Рэйк’явіку. Ісландскі ўрад выразіў пратэст супраць «гвалтоўнага парушэння» нейтралітэту, але ўжо 17 мая востраў быў цалкам акупаваны брытанскімі войскамі, а на тэрыторыю краіны дэсантавалася яшчэ 4.000, і прэм'ер-міністр Ісландыі Герман Ёўнасан звярнуўся па радыё да грамадзян краіны з просьбай ветліва аднесціся да брытанскіх салдат. У ліпні 1941 кантроль над востравам перайшоў да ЗША, бо Брытаніі патрабавалася армія ў іншых месцах. Да канца Другой сусветнай вайны Ісландыя заставалася пад акупацыяй Саюзнікаў.

24 мая 1944 адбыўся рэферэндум, на якім большая частка прагаласавала за незалежнасць ад Даніі і рэспубліканскую форму кіравання. Першым прэзідэнтам Ісландыі стаў Свейн Б’ёрнсан. Тым часам Данія заставалася пад нацысцкай акупацыяй, і многія датчане былі абражаныя тым, што гэтае рашэнне было прынятае ў такі час. Тым не менш, дацкі кароль Крысціян X накіраваў віншавальную тэлеграму маладой рэспубліцы.

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.