Remove ads
кароль Даніі (1912—1947) і Ісландыі (1918—1944) From Wikipedia, the free encyclopedia
Крысціян X (дацк.: Christian 10.; Christian Carl Frederik Albert Alexander Vilhelm, 26 верасня 1870, Капенгаген, Данія — 20 красавіка 1947, там жа) — кароль Даніі з 14 мая 1912 і кароль Ісландыі з 1 снежня 1918 па 17 чэрвеня 1944 (пад імем Крысціян I).
Крысціян X | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
дацк.: Christian 10. | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Фрэдэрык VIII | ||||||
Пераемнік | Фрэдэрык IX | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
26 верасня 1870[1][2][…] |
||||||
Смерць |
20 красавіка 1947[1][2][…] (76 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Глюксбургі[d] | ||||||
Бацька | Фрэдэрык VIII | ||||||
Маці | Лавіса Шведская | ||||||
Жонка | Александрына Мекленбург-Шверынская[d][3] | ||||||
Дзеці | Фрэдэрык IX і Кнуд[d] | ||||||
Веравызнанне | лютэранства | ||||||
Аўтограф | |||||||
Манаграма | |||||||
Званне | генерал | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Крысціян нарадзіўся ў замку Шарлотэнлун каля Капенгагена ў сям’і Фрэдэрыка VIII і Лавізы Шведскай. Ён быў першым Глюксбургам, якія нарадзіліся ў Даніі. Атрымаў ваенную адукацыю. Меў чыны: шведскага генерал-маёра (15 мая 1912), шведскага, нарвежскага і германскага адмірала (24 лютага 1913), брытанскага адмірала (29 лістапада 1920), прускага генерал-палкоўніка. З 1906 года кронпрынц і член Дзяржаўнага савета[4]. У 1912 годзе ўспадкаваў дацкі прастол.
У 1920 годзе быў праведзены рэферэндум, па выніках якога Паўночны Шлезвіг і частка Цэнтральнага Шлезвіга былі вернутыя ў склад Даніі. Спроба Крысціяна X дамагчыся вяртання ўсяго Цэнтральнага Шлезвіга прывяла да ўнутрыпалітычнага крызісу, які паставіў пад пагрозу існаванне дацкай манархіі (найстарэйшай у Еўропе). Пасля акупацыі Даніі ў красавіку 1940 года кароль застаўся ў краіне і стаў сімвалам маральнага супраціўлення датчан. У 1942 годзе быў фактычна заключаны пад хатні арышт[4].
Крысціян X быў пляменнікам прынцэсы Дагмары Дацкай (расійскай імператрыцы Марыі Фёдараўны) і стрыечным братам Мікалая II. Яго малодшы брат прынц Карл стаў каралём Нарвегіі пад імем Хокан VII.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.