Каралеўскія батанічныя сады К’ю
Комплекс батанічных садоў і аранжарэй у Вялікабрытаніі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Карале́ўскія батані́чныя сады́ К'ю (англ.: Royal Botanic Gardens, Kew), або Сады К'ю (англ.: Kew Gardens) — комплекс батанічных садоў і аранжарэй плошчай 132 гектара[1] у паўднёва-заходняй частцы Лондана паміж Рычмандам і К'юbeen, гістарычны паркавы ландшафт XVIII—XX стагоддзяў. Сады створаны ў 1759 годзе, у 2009 годзе адзначалася 250-годдзе з дня іх заснавання[2]. Дырэктарам садоў у 2012 годзе стаў Рычард Дэверэлbeen, які змяніў на гэтай пасадзе Стывена Хопераbeen. «Каралеўскія батанічныя сады К'ю» — гэта таксама афіцыйная назва арганізацыі, якая кіруе садамі ў К'ю і садамі ў Сусексе, Уэйкхерст Плэйсbeen.
Каралеўскія батанічныя сады К'ю* | |
---|---|
The Royal Botanic Gardens, Kew** | |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
Краіна | Вялікабрытанія |
Тып | культурны |
Крытэрыі | ii, iii, iv |
Спасылка | 1084 |
Рэгіён*** | Еўропа |
Гісторыя ўключэння | |
Уключэнне | 2003 (27 сесія) |
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА |
Каралеўскія батанічныя сады К'ю — сусветна прызнаны батанічны даследчы і навучальны цэнтр з 746 супрацоўнікамі, даходам 57,2 млн фунтаў стэрлінгаў за фінансавы год, які скончыўся 31 сакавіка 2015 года, і з 1,53 млн наведвальнікаў за той жа год[3]. Сады фінансуюцца Дэпартаментам па справах навакольнага асяроддзя, харчавання і сельскай гаспадаркіbeen (англ.: Defra).
У садах К'ю знаходзіцца самая вялікая ў свеце калекцыя жывых раслін. Больш за 30 000 раслін растуць у садах, а другі па велічыні гербарый у свеце ўключае 7 млн узораў. Бібліятэка скадаецца са звыш 750 000 тамоў і звыш 175 000 малюнкаў раслін. Сады К'ю выдаюць Index Kewensis — батанічны наменклатурны даведнік, у якім рэгіструюцца ўсе апублікаваныя батанічныя назвы насенных раслін рангам ад роду і ніжэй; выпускаецца таксама штоквартальны навуковы часопіс Kew Bulletinbeen.
У садах знаходзіцца шэраг славутасцей[4] . У 2003 годзе сады ўключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА[5].