Ранг (біялогія)
біялогія / From Wikipedia, the free encyclopedia
У біялагічнай сістэматыцы таксанамічная катэгорыя, альбо ранг — узровень у іерархічна арганізаванай сістэме жывых арганізмаў (накшталт класа, атрада, сямейства). Нягледзячы на шэраг праблем, звязаных з выкарыстаннем таксанамічных катэгорый, яны працягваюць выкарыстоўвацца, паколькі менавіта на катэгарыяльным прынцыпе заснаваныя правілы ўтварэння групавых назваў (таксонаў) жывых арганізмаў, зафіксаваных у наменклатурных кодэксах.