From Wikipedia, the free encyclopedia
Сусекс[1], або Сасекс (англ.: Sussex, /ˈsʌsɪks/; старажытн. Suth-Seax — Sūþsēaxe (South Saxons) — гістарычнае графства Паўднёва-Усходняй Англіі, размешчана прыкладна на тэрыторыі старажытнага каралеўства Сусекс. Плошча — 3776 кв. км, у 1891 годзе ў графстве жыло 380 тысяч жыхароў.
З Сусексам мяжуе на поўначы графства Сурэй, на усходзе — Кент, на захадзе — Гэмпшыр, на поўдні ўзбярэжжа праліва Ла-Манш. Сусекс адміністрацыйна раздзелены на графствы Заходні Сасекс, Усходні Сасекс і горад Брайтан і Хоўв. Горад Брайтан і Хоўв створаны як унітарная ўлада ў 1997 годзе; гарадскі статус нададзены ў 2000 годзе. Да таго часу Чычэстэр быў адзіным горадам-сіці Сасекса.
Ланцуг пагоркаў перасякае Сусекс і канчаецца скалістым мысам Бічы Хэд. Пагоркі крэйдавай фармацыі і пакрытыя трафянікам. Ад пагоркаў цягнецца ўрадлівая і лясістая раўніна. Паміж Соўт Доўнс і морам, а таксама і ў багністых мясцінах на ўсходзе ад Бічы Хэд, шмат урадлівых зямель.
Клімат Сусекса мяккі, жніво ранняе. Пшаніца, авёс, ячмень, рэпа — галоўныя земляробныя культуры. На ўсходзе вырошчваюць шмат хмелю. Развіта жывёлагадоўля. Вядомыя сноўтноўдскія авечкі і сусекскія пароды быдла.
Галоўныя гарады — Чычэстэр, Брайтан, Гастынгс, Арондэль, Рай, Іст-Грынстэд, Вінчэльсі. У прыморскіх гарадоў ёсць пляжныя зоны, на якія значны попыт летам.
Сучасны Сусекс і пераважная частка графства Сурэй займаюць тэрыторыю другога каралеўства заснаванага саксамі, адно з сямі каралеўстваў заснаваных англасаксамі ў канцы V ст., пасля ўварвання ў Брытанію. Пасля валадарства караля Осмунда (765—770) каралеўства трапіла пад уплыў больш моцнага суседа — каралеўства Мерсіі, а ў IX ст. перайшло пад уладу Уэсэкса.
Назва паходзіць ад старажытнасаксонскага Sūþ Seaxe — ”паўднёвыя саксы”[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.