![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/59/Concertgebouw_zaal_orkest.jpg/640px-Concertgebouw_zaal_orkest.jpg&w=640&q=50)
Каралеўскі аркестр Кансертгебау
From Wikipedia, the free encyclopedia
Каралеўскі аркестр Кансертгебау (нідэрл.: Koninklijk Concertgebouworkest) — вядучы сімфанічны аркестр Нідэрландаў, заснаваны ў 1888 г. Назва аркестра паходзіць ад назвы канцэртнай залы Кансертгебау, у якой аркестр дае свае хатнія канцэрты (а назва канцэртнай залы, у сваю чаргу, перакладаецца проста як «канцэртная зала»). Званне Каралеўскага было прысвоена аркестру ў адзначэнне яго стагоддзя каралевай Беатрыкс у 1988 г.
Хуткія факты Каралеўскі аркестр Кансертгебау, Асноўная інфармацыя ...
Каралеўскі аркестр Кансертгебау | |
---|---|
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Жанры | класічная музыка |
Краіны | |
Адкуль | Амстэрдам |
concertgebouworkest.nl | |
![]() |
Закрыць
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/42/ConcertgebouwAmsterdamTheNetherlands.jpg/640px-ConcertgebouwAmsterdamTheNetherlands.jpg)
Сусветную рэпутацыю аркестру прынесла паўвекавое кіраванне нідэрландскага дырыжора Вілема Менгельберга, які зрабіў стаўку на музыку сваіх сучаснікаў, кампазітараў першай паловы XX стагоддзя, — Рыхарда Штрауса, Сяргея Пракоф’ева, Ігара Стравінскага і інш.