Караваціцкі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Карава́ціцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Каравацічы.
Карававціцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Рэчыцкі раён |
Уключае | 10 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Каравацічы |
Дата ўтварэння |
8 снежня 1926, 29 лістапада 1962 |
Дата скасавання | 16 ліпеня 1954 |
Насельніцтва (2019) | 1 829 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Афіцыйны сайт |
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Рэчыцкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Перавалоцкага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рэчыцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе адноўленага Васілевіцкага раёна Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Першамайскага сельсавета[1].
29 лістапада 1962 года Першамайскі сельсавет Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці перайменаваны ў Караваціцкі. 26 верасня 2006 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Капараўскага сельсавета (5 населеных пунктаў: вёскі Будка, Капараўка, Лазараўка і пасёлкі Багданаўка і Прудзішча)[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2509 чалавек[3], з іх 96,3 % — беларусы, 2,0 % — рускія, 0,9 % — украінцы, 0,4 % — малдаване[4]; паводле перапісу 2019 года — 1829 чалавек[5].